трохпа́лубны, ‑ая, ‑ае.
З трыма палубамі.
трохпа́лубны, ‑ая, ‑ае.
З трыма палубамі.
трохпа́льцы, ‑ая, ‑ае.
1. З трыма пальцамі на руцэ або назе.
2. Як састаўная частка некаторых назваў жывёл і птушак.
трохпе́рстка, ‑і,
Трохпальцая птушка атрада жураўлепадобных, якая жыве пераважна ў тропіках і субтропіках і па выгляду нагадвае перапёлку.
трохпе́рсце, ‑я,
Складванне трох пальцаў правай рукі (указальнага, вялікага і сярэдняга) для хрышчэння ў праваслаўных.
трохпе́рсцевы, ‑ая, ‑ае.
Які выконваецца трохперсцем.
трохпластавы́, ‑ая, ‑ое.
Які складаецца з трох пластоў.
трохпо́лка, ‑і,
трохпо́лле, ‑я,
Устарэлая сістэма паляводства з падзелам ворнай зямлі на тры палі, кожнае з якіх засявалася спачатку азімымі, затым яравымі, а на трэці год заставалася пад папар.
трохпо́льны, ‑ая, ‑ае.
Звязаны з трохполлем, заснаваны на трохполлі.
трохпрацэ́нтны, ‑ая, ‑ае.
1. Які складае тры працэнты чаго‑н.
2. Які прыносіць, дае прыбытак, роўны тром працэнтам.
3. Які ўтрымлівае тры працэнты якога‑н. рэчыва.