Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

філі́равацца, ‑руецца; незак.

Зал. да філіраваць.

філі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., што.

1. Цягнуць гук, паступова ўзмацняючы яго, а затым аслабляючы, зводзіць на нішто. Філіраваць ноту.

2. Спец. Падстрыгаць, слізгаючы лязом раскрытых нажніц па валасах у напрамку ад канцоў да каранёў. Філіраваць валасы.

[Ад фр. filer.]

філіро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. філіраваць.

філісты́мляне, ‑лян; адз. філістымлянін, ‑а, м.; філістымлянка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. філістымлянкі, ‑нак; ж.

Старажытны народ, які насяляў паўднёвую частку ўсходняга ўзбярэжжа Міжземнага мора.

філісты́млянін,

гл. філістымляне.

філісты́млянка,

гл. філістымляне.

філісты́млянскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да філістымлян, які належыць, уласцівы ім.

філі́стэр, ‑а, м.

Кніжн. Чалавек з вузкім, абывацельскім, мяшчанскім кругаглядам і ханжаскімі паводзінамі; абывацель.

[Ням. Philister.]

філі́стэрскі, ‑ая, ‑ае.

Кніжн. Які мае адносіны да філістэра, філістэрства. У мяшчанскіх і філістэрскіх прафесароў і публіцыстаў выходзіць, — скрозь і ўсюды пры добрапажаданых спасылках на Маркса! — што дзяржава якраз прымірае класы. Ленін.

філі́стэрства, ‑а, н.

Кніжн. Погляды і паводзіны філістэра; абывацельская коснасць і ханжаства. Ф. Энгельс рэзка асуджае ўсякае праяўленне ў літаратуры мяшчанскай абмежаванасці, пошласці, філістэрства, баязлівага пакланення тым, хто мае ўладу. «Маладосць».