Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

філігра́ншчыца, ‑ы, ж.

Жан. да філіграншчык.

філігра́нь, ‑і, ж.

1. Мастацкі ювелірны выраб з тонкага кручанага залатога, сярэбранага, меднага або іншага дроту, які мае выгляд карункаў.

2. Спец. Вадзяны знак на паперы. // Папера з такім знакам.

3. Накладныя металічныя ўпрыгожанні вокладак кніг.

[Фр. filigrane.]

фі́лін, ‑а, м.

Драпежная начная птушка атрада соў.

філі́піка, ‑і, ДМ ‑піцы, ж.

Кніжн. Гнеўная выкрывальная прамова, выступленне супраць каго‑, чаго‑н.

[Ад назвы прамоў старажытнагрэчаскага аратара Дэмасфена супраць цара Філіпа Македонскага.]

філіпі́нец,

гл. філіпінцы.

філіпі́нка,

гл. філіпінцы.

філіпі́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да Філіпін, філіпінцаў, які належыць, уласцівы ім.

філіпі́нцы, ‑аў; адз. філіпінец, ‑нца, м.; філіпінка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. філіпінкі, ‑нак; ж.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Філіпін.

філі́раванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. філіраваць.

філі́раваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад філіраваць.