сяго́нняшні і сённяшні, ‑яя, ‑яе.
1. Які мае адносіны да гэтага дня. Колькі год чакала [Вольга] сённяшняга запаветнага вечара! Кулакоўскі. // Які мае адносіны да цяперашняга часу; цяперашні, сучасны. Кнігі Коласа нам і калыскай і школай былі, І па новай зямлі нас у сённяшні дзень прывялі. Панчанка.
2. у знач. наз. сяго́нняшняе і сённяшняе, ‑яга, н. Тое, што было сягоння; што маецца цяпер. А мне сягонняшняе вітаць прыемна, Схіліўшы стан на сочную траву. Трус. Паэт разгортвае перад намі мінулае і сённяшняе роднай краіны. «Маладосць».
•••
Жыць сягонняшнім (сённяшнім) днём гл. жыць.
сяда́лішча, ‑а, н.
Частка чалавечага цела, на якую садзяцца; ягадзіцы.
сяда́лішчны, ‑ая, ‑ае.
Які знаходзіцца ў вобласці таза, ягадзіц. Сядалішчны нерв.
сяда́ць, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е; незак.
1. Тое, што і садзіцца. Ты сядаеш [у тралейбус], і ля[ця]ць адлегласці, І ў дзівосны свет трапляеш ты. Лойка. Я стаўлю на бетон чамадан і сядаю на яго зверху. Пінчук. Мы [Рыбка і Зарудны] ў смаляныя лодкі сядалі, Нас клікалі далі. Куляшоў. Сонца сядала, і зелень дрэў кабыла аранжавае адценне. Караткевіч.
2. заг. сяда́й(це). Ужываецца як прапанова, загад сесці. — Што ж вы [Джэк] стаіце? Сядайце, — прапанаваў Ярохін, паказаўшы на крэсла. Шамякін. Правёўшы вялікі і слаўны паход, Чырвонае войска вярталася ў тыл? І раптам сігнал на трывогу падняў: — Сядай, пралетарый, ізноў на каня. Глебка.
сядзе́лец, ‑льца, м.
Уст. Прадавец у краме; прадавец за стойкай у карчме, шынку. Арлоўскі меў краму, прадаваў гарэлку, быў сядзельцам. Чарнышэвіч.
сядзе́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.
Асоба малодшага медыцынскага персаналу, якая даглядае цяжкахворых. Прыпадачны ўдарыўся аб раму галавой .. і ўпаў на памост. Яго схапілі сядзелкі і хто мацней з чырвонаармейцаў, паклалі на ложак. Галавач.
сядзе́льца, ‑а, н.
Памянш.-ласк. да сядло. Выслужыў сабе коніка, а пры коніку сядзельца. З нар.
сядзе́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле дзеясл. сядзець (у 1–5 знач.).
2. Месца, прадмет, на якім сядзяць, на які садзяцца. Сяргею чамусьці не сядзелася, нібы ў сядзенні таго крэсла, на якім ён круціўся, быў востры цвік. Сабаленка. Вёў матацыкл Цімка, сын жа сядзеў на заднім сядзенні. Карпаў. Воз [маці і Саша] рыхтуюць звечара. Мажуць дзёгцем калёсы, мосцяць канюшынай (пакарміць Сіўку) сядзенне, кладуць для нечага дошкі. Васілевіч.
сядзе́цца, ‑дзіцца; безас. незак.
(звычайна з адмоўем). Пра наяўнасць жадання ці магчымасці сядзець або заставацца, быць дзе‑н. Дзеду Талашу не сядзіцца ў хаце. Колас. [Лубяну] .. не сядзелася на месцы — надзвычайна вялікая была ўсхваляванасць. Шамякін. «Чаго .. [Косціку] на земснарадзе не сядзелася?» — не мог зразумець Міканор Іванавіч. Даніленка.