сюжэ́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да сюжэта.
2. Такі, што мае сюжэт (звычайна займальны).
сюжэ́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да сюжэта.
2. Такі, што мае сюжэт (звычайна займальны).
сюзерэ́н, ‑а,
1. У сярэднія вякі ў Заходняй Еўропе — буйны феадал, які з’яўляўся гасударом у адносінах да залежных ад яго васалаў.
2. У міжнародным праве — дзяржава, у адносінах да якой іншая дзяржава знаходзіцца ў васальнай залежнасці.
[Фр. suzerain.]
сюзерэнітэ́т, ‑у,
1.
2. У міжнародным праве — сукупнасць правоў дзяржавы-сюзерэна.
сюзерэ́нны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да сюзерэна, належыць яму.
сюі́та, ‑ы,
Музычны твор, які складаецца з некалькіх самастойных частак, аб’яднаных агульнай мастацкай задумай.
[Фр. suite.]
сюі́тны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да сюіты.
сюрпры́з, ‑у,
Нечаканы падарунак.
сюрпры́зны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да сюрпрызу; прызначаны для сюрпрызу.
сюррэалі́зм, ‑у,
Мадэрнісцкі кірунак у мастацкай культуры 20 ст., які абвясціў крыніцай мастацтва сферу падсвядомага (інстынкты, галюцынацыі, сны), а яго метадам — разрыў лагічных сувязей, замененых суб’ектыўнымі асацыяцыямі.
[Фр. surrealisme — звышрэалізм.]
сюррэалі́ст, ‑а,
Паслядоўнік сюррэалізму.