Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

філатэлі́я, ‑і, ж.

Калекцыяніраванне і вывучэнне паштовых і гербавых марак, канвертаў з маркамі і штэмпелямі, а таксама папяровых грашовых знакаў розных краін.

[Фр. philatélie ад грэч. philos — сябар і ateléia — вызваленне ад аплаты.]

філе́ 1, нескл., н.

1. Мяса вышэйшага гатунку з сярэдняй часткі хрыбта тушы.

2. Кусок мяса або рыбы. ачышчаны ад касцей. // Ежа з такога мяса. Спяшаючыся, я з’еў сваё рыбнае філе. Некалькі разоў за гэты час я лавіў на сабе позірк жанчыны і зразумеў, што яна хоча яшчэ нешта сказаць. Кірэенка.

[Фр. filet.]

філе́ 2, нескл., н.

Вышыўка на сетцы з нітак або ажурная вязка.

[Фр. filé.]

філе́й, ‑ю, м.

Тое, што і філе ​1 (у 1 знач.).

філе́йны 1, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да філе ​1 і філею. Філейная выразка. // Прыгатаваны з філе ​1. Філейная каўбаса.

2. Які мае адносіны да вырабу філе ​1 (у 2 знач.). Філейны цэх.

філе́йны 2, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да філе ​2, з’яўляецца філе ​2. Філейная вышыўка.

2. Прызначаны для вырабу філе ​2. Філейная іголка.

філёнга, ‑і, ДМ ‑нзе, ж.

Спец.

1. Тонкая дошка або фанера, якая ўстаўляецца ў дзвярную, паркетную або іншую раму.

2. Вузкая палоска, якая аддзяляе афарбаваную панель ад верхняй часткі сцяны. Працягнуць філёнгу.

[Ад ням. Füllung.]

філёр, ‑а, м.

Тайны паліцэйскі агент; сышчык, шпік. [Валодзя:] — Толькі будзьце асцярожны, тут апрача паліцыі многа філёраў і шпікоў. Машара.

[Фр. fileur.]

філёрскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да філёра, уласцівы яму. Філёрскі данос.

філігра́ннасць, ‑і, ж.

Уласцівасць філіграннага (у 2 знач.).

філігра́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да філіграні; выкананы ў выглядзе філіграні (у 1 знач.). Пільц узяў дзверы на ключ, выняў з шафы і паставіў на круглы філіграннае работы столік каля канапы пляшку французскага каньяку і дзве маленькія чарачкі. Васілёнак.

2. перан. Вельмі дакладны, да самых дробязей прадуманы, старанна і тонка выкананы. Артысты могуць здзіўляць, захапляць сваёй дасканалай тэхнікай, філігранным майстэрствам. Сабалеўскі.

3. Такі, на якім маецца філігрань (у 2 знач.). Філігранная папера.

філігра́ншчык, ‑а, м.

Спецыяліст па вырабу філіграні.