Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

тага́л,

гл. тагалы.

тагале́зец,

гл. тагалезцы.

тагале́зка,

гл. тагалезцы.

тагале́зскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да Тога, тагалезцаў, які належыць, уласцівы ім. Тагалезская культура.

тагале́зцы, ‑аў; адз. тагалезец, ‑зца, м.; тагалезка, ‑і, ДМ ‑зцы; мн. тагалезкі, ‑зак; ж.

Народ Тога.

тага́лка,

гл. тагалы.

тага́лы, ‑аў; адз. тагал, ‑а, м.; тагалка, ‑і, ДМ ‑лцы; мн. тагалкі, ‑лак; ж.

Народ, які насяляе Філіпіны.

тага́льскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да тагалаў, які належыць, уласцівы ім. Тагальская мова.

тага́н, ‑а, м.

Разм. Прыстасаванне ў выглядзе жалезнага абруча на трох ножках, на якое ставяць кацёл, чыгунок і пад., калі вараць ежу. // Трыножка з жардзінак, паміж якімі падвешваецца вядро, кацялок і пад. пры гатаванні ежы на агні. Ля вогнішча гаспадарыла Кіра. Наскоў шклянымі нерухомымі вачыма глядзеў на таган, на якім вісеў замурзаны чайнік. Лукша.

[Цюрк.]

тагане́ц, ‑нца, м.

Разм. Тое, што і таган. Нас падвялі да абтушанага вогнішча, дзе, відаць, уранні варыўся сняданак, бо яшчэ тырчалі ўбітыя ў зямлю сошкі, валяліся таганцы, на якія вешаліся казаны. Сабаленка.