стэла́ж 1, ‑а, м.
1. Прыстасаванне ў выглядзе паліц, размешчаных адна над другой, для захоўвання або размяшчэння чаго‑н. Паміж шафай і сцяной стаяў нізкі, старадаўняй работы стэлаж, на дзвюх паліцах якога блішчалі фальгой і золатам кнігі. Чыгрынаў. У цяпліцы хвоя была раскладзена на стэлажы, у ёй падтрымлівалася нізкая, але роўная тэмпература. Дубоўка.
2. Прыстасаванне для захоўвання чаго‑н. у вертыкальным становішчы. Паставіць вёслы ў стэлажы.
[Ням. Stellage.]
стэла́ж 2, ‑у, м.
Біржавая здзелка, якая дае аднаму з дагаворных бакоў права выбару, за пэўную прэмію, або прадаць ці купіць біржавыя каштоўнасці ў межах вызначаных здзелкай курсаў.
[Ням. Stellage.]
стэла́жны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да стэлажа 1; звязаны з выкарыстаннем стэлажоў.
стэнагра́ма, ‑ы, ж.
Запіс прамовы, лекцыі пры дапамозе стэнаграфіі. Стэнаграма выступлення дакладчыка.
[Ад грэч. stenos — вузкі, цесны і gramma — пісьмовы знак.]
стэнагра́мны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да стэнаграмы; які з’яўляецца стэнаграмай. Стэнаграмны матэрыял.
стэнаграфава́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. стэнаграфаваць.
стэнаграфава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад стэнаграфаваць.
стэнаграфава́цца, ‑фуецца; незак.
Зал. да стэнаграфаваць.
стэнаграфава́ць, ‑фую, ‑фуеш, ‑фуе; зак. і незак., каго-што.
Зрабіць (рабіць) запіс чаго‑н. пры дапамозе стэнаграфіі. Стэнаграфаваць лекцыю. Стэнаграфаваць даклад.
стэнаграфі́ст, ‑а, М ‑сце, м.
Спецыяліст па стэнаграфічнаму запісу.