стры́пер, ‑а,
1. Механізм для выштурхвання балванак са зложніцы.
2. Камбінаваная ўборачная машына, якая зразае і малоціць каласы, а таксама вее насенне.
[Англ. stripper.]
стры́пер, ‑а,
1. Механізм для выштурхвання балванак са зложніцы.
2. Камбінаваная ўборачная машына, якая зразае і малоціць каласы, а таксама вее насенне.
[Англ. stripper.]
стры́перны, ‑ая, ‑ае.
стрыпты́з, ‑у,
У капіталістычных краінах — танцавальнае выступленне ў кабарэ, звязанае з паступовым распрананнем танцоўшчыцы.
[Ад англ. strip — знімаць і tease — дражніць.]
стрыхні́н, ‑у,
Моцны яд, які атрымліваюць з насення трапічнай расліны чылібухі (выкарыстоўваецца ў лячэбных дозах у медыцыне).
[Ад грэч. strychnos — рвотны арэшак.]
стрыхо́ўка, ‑і,
Прылада для выраўноўвання саломы пры крыцці страхі.
стрэл, ‑у,
Узрыў зарада ў канале ствала агнястрэльнай зброі, у выніку якога вылятае куля або снарад на пэўную адлегласць.
стрэлападо́бны, ‑ая, ‑ае.
Які мае форму, выгляд стрэлы.
стрэ́лачнік, ‑а,
Рабочы, які пераводзіць стрэлкі на рэйкавым пуці.
•••
стрэ́лачніца, ‑ы,
стрэ́лачны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да стрэлкі (у 1 знач.), з’яўляецца стрэлкай.
2. Які мае адносіны да стрэлкі (у 3 знач.).