сталеразлі́вачны, ‑ая, ‑ае.
Які служыць, прызначаны для разліўкі сталі. Сталеразлівачны коўш.
стале́тнік, ‑у, м.
Разм. Тое, што і альяс. Піліп папраўляўся. Ужо хадзіў па хаце. Рана на шчацэ, старанна змазаная сокам сталегніку, зацягнулася. Лупсякоў.
сталефасо́нны, ‑ая, ‑ае.
Звязаны з фасонным ліццём са сталі.
стале́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
Станавіцца сталым, больш сталым. Чытаў я прагна,.. насычаўся, людзей пазнаваў, сам сталеў, мацаваўся. Шынклер. Што клікала нас? Мары? Так, яны. Але ж мары сталеюць, і тады, мабыць, кожны чалавек глядзіць на жыццё іншымі вачамі. Асіпенка.
сталёвы, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і стальны. Сталёвая машына няўмольна рухалася .. [Зернавому] насустрач, не збаўляючы хуткасці. Нядзведскі. Прышпорваў я сталёвага каня, Што бушаваў, нібы гарачы кратэр. Макаль.
сталіні́т, ‑у, М ‑ніце, м.
1. Цвёрды сплаў, які выкарыстоўваецца для вырабу металарэзных інструментаў, для горнага бурэння і пад.
2. Загартаванае шкло павышанай трываласці для машын, самалётаў.
сталіні́тавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да сталініту. Сталінітавая вытворчасць. // Зроблены са сталініту.
сталі́раваны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад сталіраваць.
сталі́равацца, ‑руецца; зак. і незак.
Спец.
1. Пакрыцца (пакрывацца) тонкім слоем сталі пры электролізе.
2. толькі незак. Зал. да сталіраваць.
сталі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.
Спец. Пакрыць (пакрываць) тонкім слоем сталі які‑н. прадмет пры дапамозе электролізу.