Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

ссуту́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.

Зрабіць сутулым; згорбіць. [Ларыса], ссутуліўшы плечы, не бачачы нічога перад сабой, кінулася на вуліцу. Даніленка.

ссу́шаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад ссушыць.

ссушы́цца, ссушыцца; зак.

Стаць зусім сухім.

ссушы́ць, ссушу, ссушыш, ссушыць; зак., каго-што.

1. Зрабіць сухім, пазбавіўшы вільгаці; высушыць. Вятры ссушылі глебу. // Насушыць, поўнасцю выкарыстаць на сушку. Ссушыць усе яблыкі.

2. перан. Змучыць, знясіліць, давесці да крайняй схуднеласці. [Паўлінка:] А калі ж я ў матулькі жыла, Як вішанька ў садочку цвіла, Дасталася злому духу — мужыку, Ссушыў мяне, як ліпінку, у духу. Купала.

ссыла́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да ссылаць.

ссыла́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да саслаць.

ссы́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

1. Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. ссылаць — саслаць. Ссылка на катаржныя работы. // Вымушанае знаходжанне на пасяленні.

2. Месца, куды сасланы хто‑н. Праз сібірскую ссылку, Выгнанні, Разліў Ён [Ленін] дарогай сваёй Нас павёў у паходы. Прыходзька.

ссыльнака́таржны, ‑ага, м.

У дарэвалюцыйнай Расіі — чалавек, сасланы на катаргу.

ссыльнапаліты́чны, ‑ага, м.

У дарэвалюцыйнай Расіі — чалавек, які знаходзіўся ў ссылцы па палітычнай справе.

ссыльнапасяле́нец, ‑нца, м.

У дарэвалюцыйнай Расіі — чалавек, які адбыў зняволенне і знаходзіцца на пасяленні ў аддаленых месцах.