Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

спецабу́так, ‑тку, м.

Спецыяльны абутак, прызначаны для працы ў складаных умовах.

спецадзе́нне, ‑я, н.

Тое, што і спецвопратка. [Каляда:] — Па тэхніцы бяспекі і ахове здароўя мне трэба на аддзел бог ведае чаго ўсякага — і спецадзення, і абутку, і матэрыялу на розныя рамонты. Скрыган.

спецво́пратка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Спецыяльная вопратка, прызначаная для працы ў розных умовах. І будаваць трэба круглы год і ў любое надвор’е. Тэрмінова складалася спісы на выдачу цёплай спецвопраткі. Грахоўскі.

спецга́с, ‑а, м.

Гаспадарка, якая спецыялізуецца на вытворчасці якога‑н. віду сельскагаспадарчай прадукцыі; спецыялізаваная гаспадарка. [Лундзін:] — Чулі, Ляхаў пра спецгас гаварыў. Дык кірунак наш, — мясамалочны, а шлях — механізацыя, самая шырокая. Палтаран.

спецгру́па, ‑ы, ж.

Група спецыяльнага прызначэння. У брыгаду ўвайшло чатыры атрады і спецгрупа. Шамякін. Адной з адказных прац — разведкай на карысць спецгрупы генеральнага штаба — займалася .. [Маруся]. Брыль.

спецко́р, ‑а, м.

Спецыяльны карэспандэнт.

спецку́рс, ‑а, м.

Курс лекцый у ВНУ, прызначаны для больш глыбокага вывучэння якой‑н. прыватнай тэмы па праграме, прапанаванай лектарам. Падобны спецкурс я пачынаў чытаць ва універсітэце ўпершыню. Пшыркоў.

спецста́ўка, ‑і, ДМ ‑стаўцы; Р мн. ‑ставак; ж.

Спецыяльная, асобая павышаная стаўка заработнай платы, якая назначаецца пэўным катэгорыям спецыялістаў.

спе́цца, спяюся, спяешся, спяецца; спяёмся, спеяцеся; зак.

1. Дасягнуць зладжанасці ў сумесным спеве, навучыцца зладжана спяваць разам. Пяюць з ахвотай, самааддана, хоць галасы нязладжаныя — не паспелі спецца. Навуменка.

2. перан. Разм. Дасягнуць узгодненасці ў дзеяннях, учынках, адзінства ў поглядах. Ну і спеліся яны... Мяжэннага нельга ўявіць без Рэпікава, як Рэпікава без Мяжэннага. Гроднеў.

спецшко́ла, ‑ы, ж.

Спецыяльная школа для падрыхтоўкі курсантаў ваенных вучылішчаў. // Школа спецыяльнага прызначэння наогул.