чырвана... (
Першая састаўная частка складаных слоў; ужываецца замест «чырвона...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напрыклад:
чырвана... (
Першая састаўная частка складаных слоў; ужываецца замест «чырвона...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напрыклад:
чырванабо́кі, ‑ая, ‑ае.
З чырвоным бокам.
чырванава́ты, ‑ая, ‑ае.
З чырвоным адценнем, па колеру блізкі да чырвонага.
чырванаве́рхі, ‑ая, ‑ае.
З чырвоным верхам.
чырванаво́кі, ‑ая, ‑ае.
З чырвонымі вачамі.
чырванагру́ды, ‑ая, ‑ае.
З чырвонымі грудзьмі (звычайна пра птушак).
чырванагу́бы, ‑ая, ‑ае.
З чырвонымі губамі.
чырванадзю́бы, ‑ая, ‑ае.
З чырвонай дзюбай.
чырванадрэ́ўны, ‑ая, ‑ае.
Зроблены з чырвонага дрэва.
чырванадрэ́ўшчык, ‑а,
Спецыяліст, які вырабляе мэблю з каштоўных сартоў драўніны.