Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

селенаграфі́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да селенаграфіі.

2. Спец. Які мае адносіны да Месяца, яго паверхні, да яго прыродных умоў. Селенаграфічныя каардынаты.

селенагра́фія, ‑і, ж.

Раздзел астраноміі, прысвечаны апісанню паверхні Месяца.

селенадэ́зія, ‑і, ж.

Раздзел астраноміі, які вывучае форму і памеры Месяца.

[Ад грэч. selēnē — Месяц, dáiō — падзяляю.]

селеналагі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да селеналогіі.

селенало́гія, ‑і, ж.

Навука, якая вывучае будову і хіміка-мінералагічны састаў Месяца.

[Ад грэч. selēnē — Месяц і logos — навука.]

селенацэнтры́чны, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца на блізкай адлегласці ад Месяца, які абкружае Месяц; калямесячны.

селені́ды, ‑аў; адз. селенід, ‑у, М ‑дзе, м.

Хімічныя спалучэнні — вытворныя селену.

селе́ністы, ‑ая, ‑ае.

Які мае ў сваім саставе селен. Селеністы мінерал. Селеністая медзь.

селені́т 1, ‑у, М ‑ніце, м.

Разнавіднасць гіпсу залаціста-жоўтага або белага колеру, які ідзе на мастацка-бытавыя вырабы.

[Ад грэч. selēnē — Месяц.]

селені́т 2,

гл. селеніты.

селені́тавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да селеніту ​1, зроблены з селеніту. Селенітавая попельніца. Селенітавая ваза.