Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фізіяно́мія, ‑і, ж.

1. Твар чалавека. Наташа ўбачыла, як з Шуставай фізіяноміі спаўзла ўсякая фанабэрыстасць. Шчарбатаў. [Чыбук:] — А як.. [жонка] з сябе? Ну, з фізіяноміі, з цела? [Дзяцел:] — Нічога. Спраўная. Мележ. // Выраз твару, грымаса. Потым Максім сустрэў Пуцыну год з пяць назад. У таго была кіслая фізіяномія, нібы ён праглынуў якога слімака. Дзятлаў. // Разм. Чалавек, асоба. У хату ўвайшлі тры заспаныя фізіяноміі.

2. перан. Індывідуальны знешні выгляд каго‑, чаго‑н., чые‑н. адметныя рысы. [Буднік:] — Сацыяльная міміка ў такіх людзей багатая, а фізіяноміі няма. Галавач.

[Фр. phisionomie.]

фізія́тр, ‑а, м.

Спец. Тое, што і фізіятэрапеўт.

[Ад грэч. phisis — прырода і iatēr — урач.]

фізіятры́чны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да фізіятрыі.

фізіятры́я, ‑і, ж.

Спец. Тое, што і фізіятэрапія.

[Ад грэч. phisis — прырода і iatreia — лячэнне.]

фізіятэрапе́ўт, ‑а, М ‑ўце, м.

Урач, спецыяліст у галіне фізіятэрапіі.

фізіятэрапеўты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да фізіятэрапіі. Фізіятэрапеўтычнае лячэнне. // Прызначаны для лячэння фізіятэрапіяй. Фізіятэрапеўтычны кабінет. Фізіятэрапеўтычная апаратура.

фізіятэрапі́я, ‑і, ж.

Раздзел медыцыны, які вывучае ўздзеянне на арганізм розных фізічных фактараў (святла, цеплыні, вады, электрычнасці і пад.) і лячэнне хвароб фізічнымі прыроднымі сродкамі.

[Ад грэч. phisis — прырода і therapeia — лячэнне.]

фізкульт...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «фізкультурны», напрыклад: фізкультмінутка, фізкультработа.

фізкульту́ра, ‑ы, ж.

Фізічная культура. Інстытут фізкультуры. // Фізічныя практыкаванні, зарадка. [Марылька:] — Мы ў школе фізкультуру робім. Я табе дома пакажу. Брыль. // Вучэбная дысцыпліна, якая мае на мэце фізічнае выхаванне навучэнцаў. Спорт, між іншым, пачынаецца з урокаў фізкультуры ў школе. Гэта аксіёма. «Маладосць».

•••

Лячэбная фізкультура — комплекс фізічных практыкаванняў, якія выкарыстоўваюцца з лячэбнай і прафілактычнай мэтамі.

фізкульту́рнік, ‑а, м.

1. Той, хто сістэматычна або прафесіянальна займаецца фізкультурай; спартсмен. Тады гэта быў нікому яшчэ невядомы фізкультурнік, які рабіў першыя крокі ў спорце. Васілёнак.

2. Разм. Выкладчык фізкультуры.