Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

сацыя́л-імперыялі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Той, хто праводзіць, падзяляе палітыку сацыял-імперыялізму.

сацыя́л-патрыёт, ‑а, М ‑ёце, м.

Тое, што і сацыял-шавініст.

сацыя́л-патрыяты́зм, ‑у, м.

Тое, што і сацыял-шавінізм.

сацыя́л-пацыфі́зм, ‑у, м.

Разнавіднасць апартунізму, тактыка падтрымкі сацыял-дэмакратычнай партыяй імперыялістычнай палітыкі буржуазіі сваёй краіны пад сцягам пацыфізму.

сацыя́л-пацыфі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Той, хто праводзіць, падтрымлівае палітыку сацыял-пацыфізму.

сацыя́л-рэфармі́зм, ‑у, м.

Тое, што і рэфармізм.

сацыя́л-шавіні́зм, ‑у, м.

Апартуністычная плынь у міжнародным рабочым руху, якая ўзнікла ў час першай сусветнай вайны (1914–1918 гг.), высунула ідэю абароны буржуазнай айчыны ў імперыялістычнай вайне і прапаведвала класавы мір з буржуазіяй.

сацыя́л-шавіні́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Той, хто праводзіць, падтрымлівае палітыку сацыял-шавінізму.

сачаві́ца, ‑ы, ж.

1. Аднагадовая травяністая расліна сямейства матыльковых; старажытная зернебабовая культура.

2. Насенне гэтай расліны, якое ўжываецца ў ежу.

3. Устарэлая назва аптычнай лінзы.

сачаві́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сачавіцы (у 1 знач.). Сачавічныя пасевы. // Прыгатаваны з сачавіцы (у 2 знач.). Сачавічны суп.

•••

(Прадацца) за сачавічную поліўку гл. поліўка.