санта́л і санда́л 1, ‑а і ‑у, м.
1. ‑а. Вечназялёнае трапічнае дрэва сямейства сандалавых (санталавых). / ‑у; у знач. зб. Набіраць сандалу.
2. ‑у; толькі адз. Драўніна гэтага дрэва, багатая на эфірныя алеі.
3. ‑у. Крышталічнае рэчыва з сандалавай драўніны.
4. ‑у. Фарбавальнік, які здабываюць з драўніны розных дрэў (пераважна з так званых чырвоных).
[Грэч. santalon; арабск. sandal.]
санда́л 2, ‑а, м.
Уст. Невялікае судна, якім карысталіся цюркскія народы Прычарнамор’я.
[Тур. sandal — шырокая лодка.]
санда́л 3, ‑а, м.
Прыстасаванне для абагравання жылля ў народаў Усходу.
сантані́н, ‑у, м.
Глістагонны сродак, які здабываецца з кветак і сцяблоў цытворнага палыну.
[Ад лац. satonica herba.]
сантані́навы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да сантаніну, мае ў сваім саставе сантанін. Сантанінавыя таблеткі.
санты...,
Першая састаўная частка складаных слоў, якая мае значэнне: у сто раз менш асноўнай адзінкі, што ўказваецца другой часткай слова (у назвах мер метрычнай сістэмы), напрыклад: сантыметр, сантыграм.
сантыгра́м, ‑а, м.
Мера масы, роўная сотай частцы грама.
санты́м, ‑а, м.
Дробная манета, роўная сотай долі франка (у Францыі, Бельгіі, Люксембургу і Швейцарыі).
[Фр. sentime.]
сантыме́нты, ‑аў; адз. няма.
Празмерная чуллівасць. Спаткаліся.. [Антон і Ларыса] нібы два даўнейшыя сябры: сардэчна, але без сантыментаў. Стаховіч. // Іран. Празмерна мяккае, нерашучае дзейнічанне. Сантыменты разводзіць. □ [Віктар Міхайлавіч:] — У мяне план, завод, яго слава, а вы хочаце, каб я займаўся сантыментамі. Скрыган.
[Фр. sentiment — пачуццё.]
сантыме́тр, ‑а, м.
1. Адзінка вымярэння даўжыні ў метрычнай сістэме мер, роўная адной сотай долі метра. [Парфенчык] любаваўся сасоначкамі, якія ўзняліся ўжо на вышыню дзесяці-пятнаццаці сантыметраў. Шчарбатаў.
2. Істужка або лінейка з нанесенымі на яе дзяленнямі на сантыметры. Зіна ўзяла сантыметр і пачала мераць. Якімовіч.