Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

самацёкам, прысл.

1. Сілай свайго цяжару (пра рух вадкасці і сыпкіх рэчываў). Вада па трубах ідзе самацёкам.

2. перан. Само сабой, стыхійна, неарганізавана. Хаця апошняя масавая сцэна характарызуе рыбакоў як палітычна свядомы калектыў, аднак было б наіўнасцю думаць, што далейшая дзейнасць гэтага калектыву можа ісці самацёкам. У. Калеснік.

самацёчны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да самацёку (у 1 знач.); які ажыццяўляецца па прынцыпу самацёку. Самацёчнае арашэнне. Самацёчны канал.

самаця́г, ‑а, м.

Спец. Ланцуговы транспарцёр для падачы розных грузаў, матэрыялаў.

самачарпа́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Спец. Механізаванае прыстасаванне для аўтаматычнага чэрпання чаго‑н.

самачы́ннасць, ‑і, ж.

Уласцівасць самачыннага.

самачы́нны, ‑ая, ‑ае.

Самавольны, самаўпраўны. Самачыннае рашэнне.

самачы́нства, ‑а, н.

Самачынныя паводзіны, самачынная дзейнасць; самаўпраўства.

самачы́нстваваць, ‑ствую, ‑ствуеш, ‑ствуе; незак.

Дзейнічаць самачынна.

самашанава́нне, ‑я, н.

Шанаванне самога сябе. Завостраныя .. рыжаватыя вусы гаварылі аб вялікім самашанаванні шляхціца. Бядуля.

са́мба, нескл., н.

Спартыўная барацьба, якая дапускае прымяненне болевых прыёмаў і дазваляе перамагаць больш моцнага або ўзброенага праціўніка; самаабарона без зброі.