Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

салома... (а таксама салама...).

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову салома, напрыклад: саломаскладальнік, саломатранспарцёр.

саломааддзялі́цель, ‑я, м.

Частка малатарні, якая аддзяляе салому ад зерня і мякіны.

саломавалаку́ша, ‑ы, ж.

Сельскагаспадарчая машына для зграбання саломы.

саломапад’ёмнік, ‑а, м.

Прыстасаванне для падачы саломы на тарпу.

саломасклада́льнік, ‑а, м.

Прыстасаванне для зерневага камбайна, якое прызначаецца для складання саломы ў копы.

саломатранспарцёр, ‑а, м.

Абсталяванне для перадачы саломы пасам па канвееры па тарпу і пад.

сало́міна, ‑ы, ж.

1. Адно сцябло саломы. Павольна і цягавіта, саломіна к саломіне,.. [Максім Астапавіч] зноў складаў сабе аселішча. Чорны.

2. Пустое ў сярэдзіне сцябло злакавых раслін з патаўшчэннямі ў месцах прымацавання лісцяў. Саломіна ў злакавых раслін пустая, а сцябло кукурузы запоўнена мяккай сарцавінай.

сало́мінка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Памянш. да саломіна. Піліпчык частаваў Васільку чмяліным мёдам, які яны пілі праз саломінкі з чмяліных сотаў. Лынькоў.

•••

Хапацца за саломінку гл. хапацца.

сало́містасць, ‑і, ж.

Уласцівасць саломістага. Саломістасць аўса.

сало́місты, ‑ая, ‑ае.

З вялікімі сцёбламі, які дае многа саломы (пра злакі). Саломістае жыта. // Які ўтрымлівае вялікую колькасць саломы. Саломісты гной. Саломісты корм.