салено́ід, ‑а,
Драцяная спіраль, наматаная на стрыжань, вакол якой пры прапусканні электрычнага току ўтвараецца магнітнае поле.
салено́ід, ‑а,
Драцяная спіраль, наматаная на стрыжань, вакол якой пры прапусканні электрычнага току ўтвараецца магнітнае поле.
салено́ідны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да саленоіда, звязаны з ім.
сале́тра, ‑ы,
Назва азотнакіслых солей калію, натрыю, амонію, кальцыю і пад., якія выкарыстоўваюцца ў вытворчасці выбуховых рэчываў, для ўгнаенняў, пры засолцы мяса і пад.
[Ад лац. sal nitri.]
салетрава́р, ‑а,
Работнік, які заняты на вытворчасці салетры.
салетрава́рны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да салетраварэння.
салетрава́рня, ‑і,
Месца, дзе вырабляецца салетра.
салетраварэ́нне, ‑я,
Вытворчасць салетры.
салетрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе;
Апрацаваць (апрацоўваць) што‑н. хімічным спосабам для атрымання салетры або для ўвядзення яе ў састаў чаго‑н.
сале́травы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да салетры, утрымлівае яе.
сале́траніца, ‑ы,
Арганічныя адкіды, пры хімічным разлажэнні якіх утвараецца салетра.