Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

садаахо́ўны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для аховы садоў. Садаахоўныя насаджэнні.

садава́р, ‑а, м.

Той, хто займаецца содаварэннем.

садавіна́, ы́, ж., зб.

Плады садовых дрэў. Свежая садавіна. □ Вусень пааб’ядаў вясною лісце ў садзе, і цяпер няма садавіны. Чорны. Была надта вялікая бура з навальніцай. Садавіну ўсю абтрэсла, дрэў колькі паламала... Пальчэўскі.

садаво́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Той, хто займаецца садаводствам.

садаво́дскі, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і садаводчы.

садаво́дства, ‑а, н.

1. Развядзенне садоў. Займацца садаводствам.

2. Галіна сельскай гаспадаркі, якая займаецца развядзеннем садоў; навука аб развядзенні садоў. Курс садаводства.

3. Асобная гаспадарка, занятая развядзеннем садовых культур.

садаво́дчы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да садаводства, звязаны з ім.

садакла́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Дадатковы даклад па пытаннях асноўнага даклада.

садакла́дчык, ‑а, м.

Той, хто выступае з садакладам.

садалі́т, ‑у, М ‑ліце, м.

Мінерал з класа сілікатаў, сінія разнавіднасці якога з’яўляюцца каштоўнымі камянямі.