Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

прыкрыццё, ‑я, н.

Ахова, заслона. Мы адкрылі агонь і пад прыкрыццём яго выхапілі перабежчыка. Скрыпка. Пад прыкрыццём ночы рыхтуецца нечаканы ўдар па тыле «праціўніка». Жычка. Пад прыкрыццём густога туману сапёры непрыкметна прасунуліся наперад. Шыловіч.

прыкры́ць, ‑краю, ‑крыеш, ‑крые; зак., каго-што.

1. Злёгку, няшчыльна закрыць; накрыць. Маці вынесла ў тазе на балкон сала, масла і прыкрыла газетай. Даніленка. [Чалавек] раскурваў люльку, прыкрыў вялікім пальцам тытунь і дробна пацягваў з цыбука. Чорны. «Спі, малы мой», — шапнуў бацька і прыкрыў сына коўдрай. Кулакоўскі.

2. Засланіць, загарадзіць сабой або чым‑н. Цямнела, вячэрнюю зару прыкрылі хмурынкі, дзе-нідзе ў нізінах на лузе ўсплылі сівыя пасмы. Хадкевіч. [Маці] кідалася, каб падставіць сябе пад бізун, прыкрыць сына. Новікаў.

3. Абараніць ваеннымі дзеяннямі. Батарэя, дзе быў Прыбыткоўскі, аставалася на месцы прыкрыць адыход свае часці. Чорны. Пасля нядаўняга пераходу шашы, калі ім давялося прыкрыць рэшткі іх групы, .. [Сотнікаў і Рыбак] неяк паволі зблізіліся і ўсе апошнія цяжкія дні трымаліся разам. Быкаў.

4. перан. Схаваць, не выявіць, не даць распазнаць. [Аўдоля] гаварыла мацней як звычайна, хацела гэтым прыкрыць сваё хваляванне. Крапіва. — Гатоў пабажыцца, аб заклад пабіцца, — пачаў сыпаць Лабановіч словамі, узяўшы жартлівы тон, каб жартамі прыкрыць тое, што ішло ад самага сэрца. Колас. // Схаваць, пакрыць што‑н. нядобрае, заганнае. Прыкрыць сваю віну. □ Ворагі савецкіх рэспублік імкнуліся прыкрыць інтэрвенцыю гучнымі фразамі аб нацыянальнай свабодзе, аб абароне правоў маладых народаў. «Полымя».

5. перан. Разм. Спыніць, закрыць. Што ж да яго, да Андрэя, дык сувенірна-ювелірна-галантарэйную прамысловасць можна зусім прыкрыць. Мехаў. Але ўлада прыкрыла нэпманаў, і Леўка застаўся пры адным сваім інтарэсе з мянушкай каравачніка. Сабаленка.

прыкульга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Прыйсці куды‑н. кульгаючы. Першым прыкульгаў у канцылярыю рахункавод Васіль Забела. Васілевіч.

прыку́льгваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Трохі, злёгку кульгаць; накульгваць. [Цімох] выйшаў з двара проста на поле і сцежкаю, прыкульгваючы, пашыбаваў у Крыніцы. Колас. Архіп — інвалід яшчэ першай .. германскай вайны — крыху прыкульгваў на адну, карацейшую нагу. Пестрак.

пры́куп, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. прыкупляць — прыкупіць.

2. У некаторых картачных гульнях — карты, якія атрымліваюць у дадатак да здадзеных.

прыкупі́ць, ‑куплю, ‑купіш, ‑купіць; зак., што і чаго.

1. Купіць у дадатак да таго, што ўжо ёсць. — А я думаю прыкупіць трохі зямлі! — Чаму ж не! Калі ёсць завошта, мо і купіш. Галавач.

2. У некаторых картачных гульнях — атрымаць у якасці прыкупу.

прыку́пка, ‑і, ДМ ‑пцы, ж.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. прыкупляць — прыкупіць.

прыку́плівацца, ‑аецца; незак.

Зал. да прыкупліваць.

прыку́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прыкупіць.

прыкупля́цца, ‑яецца; незак.

Зал. да прыкупляць.