Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

татуі́равацца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; зак. і незак.

1. Зрабіць (рабіць) сабе татуіроўку.

2. толькі незак. Зал. да татуіраваць.

татуі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., каго-што.

Зрабіць (рабіць) татуіроўку па чым‑н. Татуіраваць руку.

[Фр. tatouer ад палінезійскага.]

татуіро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы; Р мн. ‑ровак; ж.

1. Нанясенне на цела чалавека ўзораў, малюнкаў шляхам паколвання на скуры і ўвядзення пад яе фарбы, якая не змываецца.

2. Узоры і малюнкі, нанесеныя такім спосабам. Камендант уважліва аглядзеў хлопца, затрымаў позірк на татуіроўны. Шчарбатаў.

татуіро́ўшчык, ‑а, м.

Той, хто робіць татуіроўку.

татуіро́ўшчыца, ‑ы, ж.

Жан. да татуіроўшчык.

тату́лька, ‑і, м.

Разм. Ласк. да татуля.

тату́ля, ‑і, м.

Нар.-паэт. Ласк. да тата. Я ў той жа дзень, мой дарагі татуля, Пішу табе свой франтавы адказ. Астрэйка.

тату́ська, ‑і, м.

Разм. Ласк. да татуся.

тату́ся, ‑і, м.

Разм. Ласк. да тата.

та́ты, ‑аў; адз. тат, ‑а, М таце, м.; татка, ‑і, ДМ ‑тцы; мн. таткі, ‑так; ж.

Народнасць іранскай моўнай групы, якая жыве ў Азербайджанскай ССР і Дагестанскай АССР, за межамі СССР — у Іране.