тата́ры, ‑аў; адз. татарын, ‑а, м.; татарка, ‑і, ДМ ‑рцы; мн. татаркі, ‑рак; ж.
1. Народ, які складае асноўнае насельніцтва Татарскай АССР.
2. Назва некаторых народнасцей цюркскай моўнай групы, якія жывуць у Паволжы, Сібіры, Крыме.
3. Назва цюркскіх, мангольскіх і некаторых іншых плямён, аб’яднаных у 13–15 стст. у дзяржаву Залатой Арды.
та́таў, ‑ава.
Разм. Які мае адносіны да таты, які належыць тату. Татава шапка. □ Не вярнуўся да дому і татаў брат, дзядзька Пятрусь. Брыль. Татава хата ўсім багата. Прыказка.
тата́хканне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. татахкаць.
тата́хкаць, ‑ае; незак.
Разм. Утвараць мерныя адрывістыя гукі. Што ж ты татахкаеш, сэрца, бяссільна, Хіба не верыш у подых вясны? Глебка. Каля крайняй хаты стаяла машына; незаглушаны, татахкаў матор. М. Стральцоў. Ірваліся снарады, бомбы, татахкалі кулямёты, стаяў гул і грукат, калацілася зямля. Лупсякоў.
та́ткаў, ‑ава.
Які мае адносіны да таткі 1, які належыць татку 1.
татуі́раванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. татуіраваць.
татуі́раваны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад татуіраваць.