прапы́хкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Утварыць пыхканне. Паравоз прапыхкаў.
прапяка́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Абл. Від самаробнай стрэльбы. — Я націраў у гэтую дзірачку запалкавых галовак, потым біў па цвіку малатком і страляў, як з прапяканкі. Сачанка.
прапяка́цца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да прапячыся.
2. Зал. да прапякаць.
прапяка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прапячы.
прап’я́нстваваць, ‑ствую, ‑ствуеш, ‑ствуе; зак.
П’янстваваць некаторы час. Прап’янстваваць цэлы тыдзень.
прапясо́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прапясочыць.
прапясо́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго.
Разм. Вынесці вымову, моцна прабраць. — Так яму, лайдаку, і трэба, — прабурчаў дзед, калі Сашка паведаміў яму, што Дзіму-марака ў насценгазеце прапясочылі. Даніленка.
прапячы́, ‑пяку, ‑пячэш, ‑пячэ; ‑пячом, ‑печаце; пр. прапёк, ‑пякла, ‑пякло; заг. прапячы; зак., што.
1. Даць спячыся да гатоўнасці. Прапячы мяса.
2. Прапаліць чым‑н. моцна нагрэтым. Прапячы дзірку ў дошцы.
прапячы́ся, ‑чэцца; зак.
1. Спячыся да гатоўнасці. Хлеб добра прапёкся.
2. Пячыся некаторы час.
прара́б, ‑а, м.
Выканаўца работ; непасрэдны кіраўнік работ. Бацька працаваў прарабам па лесасплаву і лесанарыхтоўках і навучыў мяне любіць прыроду. Агняцвет.