прадстаўні́к, ‑а, м.
1. Асоба, якая прадстаўляе чые‑н. інтарэсы, дзейнічае па даручэнню або ад імя каго‑н. Яшчэ мінулай восенню ў нас пабывалі прадстаўніка Штаба партызанскага руху з Масквы. Карпюк. // Службовая асоба, якая прадстаўляе сабой інтарэсы якой‑н. дзяржавы. Дыпламатычны прадстаўнік.
2. Чалавек, які прадстаўляе сабой пэўную групу людзей або якую‑н. галіну дзейнасці, выразнік чыіх‑н. інтарэсаў. І гэтая пераклічка прадстаўніка старэйшага пакалення бальшавікоў з самым юным пакаленнем гучэла як клятва. Якімовіч. І. Замоцін, прадстаўнік старой акадэмічнай навукі, у новых сацыяльна-грамадскіх умовах здолеў зразумець сутнасць ленінскага вучэння аб культурнай спадчыне. Мушынскі.
3. Узор, экземпляр якога‑н. разраду жывёл, раслін і пад. Усурыйскі янот з’яўляецца адзіным прадстаўніком сямейства сабак, які на ўвесь зімовы час кладзецца спаць у нару, як мядзведзь ці барсук. В. Вольскі.
прадстаўні́цтва, ‑а, н.
1. Выкананне абавязкаў прадстаўніка. Судовае прадстаўніцтва.
2. Наяўнасць прадстаўнікоў ад якой‑н. арганізацыі ў органах кіравання, на з’ездах і пад.
3. Установа, якая выконвае чые‑н. даручэнні, абараняе чые‑н. інтарэсы. Дыпламатычнае прадстаўніцтва.
прадстаўні́чы, ‑ая, ‑ае.
1. Які складаецца з чыіх‑н. прадстаўнікоў, выбарны. Прадстаўнічы орган.
2. Які прадстаўляе, выражае, адстойвае чые‑н. інтарэсы.
прадубі́ць, ‑дублю, ‑дубіш, ‑дубіць; зак., што.
Апрацаваць пры дапамозе дублення, выдубіць.
праду́блены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад прадубіць.
прадугада́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад прадугадаць.
прадугада́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Наперад ўгадаць што‑н.
2. Прадугледзець што‑н.
прадуга́дванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. прадугадваць — прадугадаць.
прадуга́двацца, ‑аецца; незак.
Зал. да прадугадваць.