Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

феранье́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Жаночае ўпрыгожанне з каштоўнымі камянямі, якое надзяваецца на лоб. Жамчужная фераньерка.

[Фр. ferronniére.]

ферасілі́цыевы, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да ферасіліцыю.

ферасілі́цый, ‑ю, м.

Спец. Сплаў жалеза з крэмніем.

фераспла́ў, ‑лаву, м.

Спец. Сплаў жалеза з іншымі элементамі, які выкарыстоўваецца пры выплаўцы сталі.

фераспла́ўны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да ферасплаву; служыць для атрымання ферасплаву. Ферасплаўная печ.

фераспла́ўшчык, ‑а, м.

Спец. Той, хто займаецца вырабам ферасплаваў.

фераты́пія, ‑і, ж.

Спец. Спосаб утварэння фатаграфічных адбіткаў на метале.

[Ад лац. ferrum — жалеза і грэч. typos — адбітак.]

ферахро́м, ‑у, м.

Спец. Сплаў жалеза з хромам.

фе́рзевы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ферзя. Ферзевы фланг. Ферзевы гамбіт.

ферзь, ферзя, м.

Самая моцная фігура ў шахматнай гульні. Атакаваць і выйграць ферзя.

[Перс.]