Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ба́нту, нескл.

Сям’я моў карэннага насельніцтва Паўднёвай і Цэнтральнай Афрыкі, якое складаецца з шэрагу народнасцей.

ба́нцік, ‑а, м.

Памянш. да бант.

ба́нька 1, ‑і, ДМ ‑ньцы; Р мн. ‑нек; ж.

Шырокае металічнае кольца для прымацавання касы да касся. У сенцах Анішчык пугаўём выкочвае з-пад ложка баньку ад касы. Мурашка.

ба́нька 2,

гл. банькі.

ба́нькі, ‑нек; адз. банька, ‑і, ДМ ‑ньцы, ж.

Набор невялікіх шклянак, якія ўжываюцца ў медыцыне, каб выклікаць прыліў крыві да скуры. Паставіць банькі.

бапты́зм, ‑у, м.

Рэлігійная плынь у сучасным хрысціянстве, якая прапаведуе хрышчэнне ў сталым узросце і адмаўляе некаторыя абрады і догматы хрысціянскай царквы.

[Ад грэч. banpizō — хрышчу.]

бапты́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Паслядоўнік баптызму.

бапты́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да баптыст.

бапты́сцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да баптызму, баптыстаў. Баптысцкая секта. Баптысцкае асяроддзе.

бар 1, ‑а, м.

1. Невялікі рэстаран або частка рэстаране, дзе наведвальнікаў абслугоўваюць ля высокай стойкі. У бары былі асобныя пакоі, дзе сталыя наведвальнікі маглі займацца картачнай гульнёй. Лынькоў.

2. Невялікі буфет або аддзяленне ў шафе, буфеце для він.

[Англ. bar.]

бар 2, ‑а, м.

Спец. Адзінка вымярэння ціску.

[Ад грэч. baros — цяжар.]

бар 3, ‑а, м.

Падводная пясчаная наносная мель у прыбярэжнай паласе мора перад вусцем ракі.

бар 4, ‑а. м.

Спец. Галоўная рабочая частка ўрубавай машыны і горнага камбайна, якая ўгрызаецца ў народу.

[Англ. bar.]

бараапара́т, ‑а, М ‑раце, м.

Апарат для лячэння шляхам змянення ціску паветра ў параўнанні з атмасферным.