піўна́я, ‑ой, ж.
Прадпрыемства рознічнага гандлю півам. Зынга — п’яніца і гуляка, у піўной ён бывае часцей, чым на працы. Кудраўцаў.
піўну́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.
Разм. Тое, што і піўная. Недалёка ад воласці ёсць піўнушка. Трымае яе Максім Гулейка. Колас. Танненькі гарнітур, і штаны блішчаць, як наваксаваныя, ад частай седні ў парыжскіх піўнушках. Паслядовіч.
піўны́, ‑ая, ‑ое.
Які мае адносіны да піва; прызначаны для піва. Піўная бутэлька. // Уласцівы піву. Піўны смак.
•••
Як піўны кацёл гл. кацёл.
піўцо́, ‑а, н.
Разм. Памянш.-ласк. да піва. Добрае слаўцо лепш, чым піўцо. Прыказка.
піфагарэ́ец, ‑рэйца, м.
Гіст. Вучань і паслядоўнік заснавальніка старажытнагрэчаскай рэлігійна-філасофскай школы Піфагора.
піфагарэ́йскі, ‑ая, ‑ае.
Гіст. Які мае адносіны да піфагарэйства, да піфагарэйцаў.
піфагарэ́йства, ‑а, н.
Гіст. Вучэнне старажытнагрэчаскага філосафа Піфагора, які лічыў, што лік ёсць сутнасць усіх рэчаў, а Сусвет з’яўляецца гарманічнай сістэмай лікаў і іх адносін.
піха́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. піхаць і піхацца.
піха́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Тое, што і пхацца. Людзі душыліся, піхаліся, імкнуліся стаць бліжэй да каменя. Пестрак.
піха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.
Тое, што і пхаць. На станцыі было вельмі многа людзей. Яны бегалі ўсцяж вагонаў, крычалі, піхалі адзін аднаго. Арабей. [Антон Пятровіч:] — Ды хто, як не я, табе самому параіў паступіць у акадэмію? І яму раіў. Усіх вас, верхаглядаў, на добрую дарогу піхаў. Шашкоў.