амерыка́нец,
Verbum
анлайнавы слоўнікТлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVuамерыка́нка,
амерыка́нскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да амерыканцаў, Амерыкі.
амерыка́нцы, ‑аў;
Насельніцтва Злучаных Штатаў Амерыкі.
амеры́цый, ‑ю,
Радыеактыўны хімічны элемент.
аметы́ст, ‑у,
Каштоўны камень фіялетавага альбо фіялетавага з блакітным адценнем колеру.
[Грэч. amethystos.]
аметы́ставы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да аметысту.
аме́ці, ‑яў;
Дробныя кавалачкі саломы, каласоў, мякіны і пад., што абмятаюцца з зерня ў час малацьбы.
аме́цце, ‑я,
Тое, што і амеці.
амёба, ‑ы,
Найпрасцейшая аднаклетачная жывёліна, якая не мае пастаяннай формы.
[Ад грэч. amoibē — змяненне.]