Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

ператушо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да ператушаваць.

ператушо́ўка, ‑і, ДМ ‑шоўцы; Р мн. ‑шовак; ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. ператушоўваць — ператушаваць.

ператушы́ць ​1, ‑тушу, ‑тушыш, ‑тушыць; зак., што.

Патушыць, пагасіць усё, многае. Ператушыць усе свечкі. Ператушыць лямпы.

ператушы́ць ​2, ‑тушу, ‑тушыш, ‑тушыць; зак., што.

Падвергнуць тушэнню ўсё, многае.

ператыка́ць ​1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да ператкнуць.

ператыка́ць ​2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да ператкаць.

ператынкава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад ператынкаваць.

ператынкава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., што.

1. Атынкаваць усё, многае.

2. Атынкаваць нанава, іначай.

ператынко́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. ператынкоўваць — ператынкаваць.

ператынко́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да ператынкоўваць.

ператынко́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да ператынкаваць.

пераўвасабле́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. пераўвасабляць — пераўвасобіць; дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. пераўвасабляцца — пераўвасобіцца. У Славы прыроджаны талент пераўвасаблення. Каб пайшоў у тэатральны, быў бы артыстам. Навуменка.