Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

перасы́паць, ‑плю, ‑плеш, ‑пле; зак., што.

1. Сыплючы, перамясціць, высылаць у другое месца, другую тару. Ігнат Андрэевіч зачэрпнуў жменю зярнят, перасыпаў з далоні на далон[ь], узяў адно зерне на зубы. Шамякін.

2. і чаго. Насыпаць больш, чым трэба; перадаць. Перасыпаць цукру ў чай.

3. чым. Насы́паць чаго‑н. паміж чым‑н.; абсыпаць, насыпаць. Перасыпаць адзенне нафталінам.

4. перан.; чым. Перапоўніць (мову) якімі‑н. заўвагамі, спецыфічнымі зваротамі, словамі і пад. Перасыпаць апавяданне дыялектызмамі.

5. Разабраць і сабраць нанава што‑н., замяніўшы пашкоджаныя часткі; абнавіць. А ўрэшце яно і не так важна, каму належала хата, тым болей, што дзед Талаш перасыпаў яе і можа па справядлівасці лічыцца яе гаспадаром. Колас. Кола трэба перасыпаць, шасцярню зрабіць зусім новую. Чорны.

перасыпа́ць ​1, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да перасыпаць.

перасыпа́ць ​2, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да пераспаць.

перасы́пка, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн. ‑пак; ж.

Дзеянне паводле дзеясл. перасыпа́ць ​1 — перасы́паць (у 1, 3 і 5 знач.).

перасыпны́, ‑ая, ‑ое.

Прызначаны для перасыпкі чаго‑н. з аднаго месца ў другое.

перасы́пшчык, ‑а, м.

Той, хто займаецца перасыпкай.

перасыха́нне, ‑я, н.

Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. перасыхаць — перасохнуць.

перасыха́ць, ‑ае.

Незак. да перасохнуць.

пе́расыць, ‑і, ж.

Стан празмернай насычанасці.

перасява́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перасяваць — перасеяць.

перасява́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да перасяваць.

перасява́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перасеяць.