Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

пераро́стак, ‑тка, м.

Падростак, які старэй па сваіх гадах, чым патрэбна для чаго‑н. Вучань-пераростак. □ Пасля вызвалення .. [Пётр] палічыў сябе пераросткам і адмовіўся пайсці ў пяты клас. Шамякін.

перарыва́льнік, ‑а, м.

Прыстасаванне, пры дапамозе якога спыняецца і зноў прапускаецца электрычны ток у ланцугу, паток газу або вадкасці ў трубаправодзе.

перарыва́цца ​1, ‑аецца; незак.

1. Незак. да перарвацца.

2. Зал. да перарываць ​1.

перарыва́цца ​2, ‑аецца; незак.

Зал. да перарываць ​2.

перарыва́ць ​1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перарваць.

перарыва́ць ​2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перарыць.

перары́вістасць, ‑і, ж.

Уласцівасць перарывістага.

перары́вісты, ‑ая, ‑ае.

1. Які перапыняецца, перарываецца цераз кароткія прамежкі часу; няроўны. Перарывістае дыханне. Перарывісты гудок. Перарывісты голас. // Спец. Які перарываецца цераз пастаянныя прамежкі часу. Перарывісты ток.

2. З прамежкамі, не суцэльны. Перарывістая лінія.

перарысава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перарысаваць.

перарысава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак., каго-што.

1. Зрабіць копію з рысунка; зрысаваць. Перарысаваць узор. Перарысаваць партрэт.

2. Нарысаваць нанава, іначай.

перарысо́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перарысоўваць — перарысаваць.

перарысо́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да перарысоўваць.