паясні́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да паясніцы.
паясны́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае адносіны да пояса (у 1 знач.). Паясныя зашпількі. // Які служыць поясам. Паясны рэмень. // Які носіцца на поясе, прымацоўваецца да пояса. Паясны нож.
2. Выкананы да пояса, да таліі. Паясны партрэт.
3. Спец. Які мае адносіны да пояса (у 5–7 знач.); які вылічваецца, робіцца па паясах. Паясны час. Паясныя цэны. Паясны тарыф.
паясня́льны, ‑ая, ‑ае.
Які паясняе што‑н., з’яўляецца паясненнем. Паясняльнае слова. Паясняльны тэкст.
паясня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да паясніць.
паясо́к, ‑ска, м.
Памянш. да пояс (у 1, 3 знач.). — Што ж, давайце падумаем, — сказала .. [Маня], папраўляючы паясок на светлай шаўковай сукенцы. Якімовіч.
пая́ўкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Яўкаць некаторы час.
паяўле́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. паяўляцца — паявіцца.
паяўля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца.
Незак. да паявіцца.
пая́ц, ‑а, м.
1. Блазен, клоун.
2. перан. Чалавек, які крыўляецца, вядзе сябе, як клоун. Дарэмна крыўляецца, размахваў рукамі п’яны паяц, яго ніхто не заўважае. Мележ.