пато́нчаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад патанчыць.
2. у знач. прым. Вытанчаны, тонкі. Самы лепшы і самы патончаны густ тут не знойдзе ніякай заганы. Дубоўка.
пато́нчванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. патончваць — патанчыць.
пато́нчвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да патанчыцца.
2. Зал. да патончваць.
пато́нчваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да патанчыць.
пато́п, ‑у, м.
1. Паводле біблейскай легенды — паводка, якая за грахі людзей затапіла ўсю зямлю. Сусветны патоп.
2. Разм. Разводдзе, паводка, навадненне. Патоп стаяў на Камароўцы Вясной і ўвосень кожны год. Гілевіч. У кватэры Кузьміча са столі лінула вада... Ён раніцаю ў рэмкантору: — Бяда, таварышы, бяда! Патоп у хаце, ў хаце мора... Валасевіч.
пато́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Тое, што і патупаць. Ячны не адказаў нічога. Ён моўчкі ўзяў павады і патопаў з кабылай з двара. Брыль. Варакса патопаў лапцямі, абіваючы снег. Місько.
пато́плены 1, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад патапіць 1.
пато́плены 2, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад патапіць 2.
пато́ргацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Таргануцца некалькі разоў. «Пабеда» паторгалася, пафыркала на розных нотах і не кранулася з месца. Быкаў.
пато́ргаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Таргануць некалькі разоў. Паторгаў [Сяргей] за дзверы — яны былі зашчэплены, нясмела пастукаў. М. Стральцоў. Селянін паторгаў лейцамі, адкормлены буланы конь важна патрухаў. Новікаў. Нехта заварушыўся, паторгаў нагамі і сціх. Быкаў.
пато́ргванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. паторгваць.