парыко́вы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да парыка. Парыковая майстэрня.
пары́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.
Разм. Тое, што і парыльня. Лазня была гарачая, душная, і многа пары было, і Барашкін двойчы пабыў у парылцы і хвастаўся венікам да змогі. Савіцкі.
пары́льны, ‑ая, ‑ае.
Прызначаны для парання чаго‑н. Парыльны кацёл.
пары́льня, ‑і, ж.
1. Памяшканне ў лазні, дзе парацца.
2. Спец. Памяшканне, дзе што‑н. параць. Адчыніліся дзверы доўгай аборы-свінушніка. Туды з парыльні насілі парабчанкі поўныя вёдры паранай бульбы. Чарнышэвіч.
пары́льшчык, ‑а, м.
1. Рабочы, які працуе ў парыльні (у 2 знач.).
2. Той, хто парыцца ў лазні або парыць іншых. Толькі найбольш заядлыя парыльшчыкі спачатку трымаліся, сядзелі на падлозе, ушчаміўшы ў калені галаву і закрываючы яе рукамі. Ставер.
пары́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Рыпаць некаторы час.
пары́пванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. парыпваць.
пары́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Рыпець злёгку або час ад часу. Парыпвае мост заінелы, На рэчышчы снег Белы-белы. Лойка. Трымаў невялікі марозік, і пад нагамі ледзь чутна парыпваў неглыбокі снег. Курто. Недзе ў лесе жаласна ціўкала птушка і парыпвала надломленае бурай дрэва. Сіняўскі.
парыпе́ць, ‑плю, ‑піш, ‑піць; зак.
Рыпець некаторы час.
пары́раванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. парыраваць.