папамяша́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго.
Разм. Мяшаць доўга, неаднаразова.
папанава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак.
Панаваць некаторы час. — Нядоўга .. [ксяндзам] ужо панаваць над цёмным народам. — Яшчэ папануюць. Бачыш, колькі веруючых сабралася да царквы і да касцёла. Машара.
папанасі́ць, ‑нашу, ‑носіш, ‑носіць; зак., каго-што і чаго.
Разм. Насіць доўга, неаднаразова; напасіць многа каго‑, чаго‑н. Папанасіць дзіця. □ Колькі папахадзіў .. [Андрэй] тут босымі нагамі, колькі папанасіў зелля свінням, як маці палола грады. Пальчэўскі. З гэтага корту і мужчынам пашый штаны, то папаносяць!.. Васілевіч.
папано́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; каго-што і чаго.
Разм. Тое, што і папанасіць.
папа́нстваваць, ‑ствую, ‑ствуеш, ‑ствуе; зак.
Панстваваць некаторы час.
папаныра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Ныраць доўга, неаднаразова.
папаня́ньчыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак., з кім-чым.
Разм. Няньчыцца доўга, неаднаразова.
папаня́ньчыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго.
Разм. Няньчыць доўга, неаднаразова.
папапа́сваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.
Разм. Тое, што і папапасвіць.
папапа́свіць, ‑пасу, ‑пасеш, ‑пасе; ‑пасём, ‑пасяце, ‑пасуць і ‑пасу, ‑насвіш, ‑пасвіць; ‑пасвім, ‑пасвіце; пр. папапасвіў, ‑віла; зак., каго-што.
Разм. Пасвіць доўга, неаднаразова.