Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

хларафо́с, ‑у, м.

Белае крышталічнае ядавітае рэчыва, якое раствараецца ў вадзе і выкарыстоўваецца для барацьбы са шкоднымі насякомымі.

хларнава́ты, ‑ая, ‑ае.

Вытворны кіслародных злучэнняў пяцівалентнага хлору. Хларнаватая кіслага.

хларнава́цісты, ‑ая, ‑ае.

Вытворны кіслародных злучэнняў аднавалентнага хлору. Хларнавацістая кіслага.

хларо́з, ‑у, м.

1. Адна з форм малакроўя, якая характарызуецца недахопам жалеза ў арганізме; бледная немач. Лячэнне хларозу.

2. Хвароба раслін, пры якой лісце жаўцее і бялее, пераважна з-за недахопу ў глебе жалеза.

[Лац. chlorosis ад грэч. chlōros — зялёны.]

хларо́зны, ‑ая, ‑ае.

Хворы хларозам. Хларозная расліна.

хлары́дны, ‑ая, ‑ае.

Які змяшчае ў сабе хларыды.

хлары́ды, ‑аў; адз. хларыд, ‑у, М ‑дзе, м.

1. Злучэнне хлору з усімі металамі і неметаламі, акрамя кіслароду і фтору. Хларыды азоту.

2. Мінералы, солі салянай кіслаты, шырока выкарыстоўваюцца ў хімічнай і харчовай прамысловасці.

[Лац. chloridum.]

хлары́н, ‑у, м.

Род штучнага валакна; тканіна з такога валакна.

хлары́навы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да хларыну. Хларынавая вытворчасць. // Зроблены з хларыну. Хларынавая бялізна.

хлары́тавы, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які ўтрымлівае хларыт. Хларытавы шпат.