Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

паме́сны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да памесця. Памесныя землі. // Які валодае памесцем. Памеснае дваранства.

паме́сце, ‑я, н.

Асабістае (у адрозненне ад вотчыны) зямельнае ўладанне ў феадальнай Расіі да 18 ст., якое цар дараваў за ваенную і іншую службу дзяржаве.

паме́сці, ‑мяту, ‑мяцеш, ‑мяце; ‑мяцём, ‑мецяце; пр. памёў, ‑мяла, ‑мяло; зак.

Месці некаторы час.

паме́сячны, ‑ая, ‑ае.

Які адбываецца кожны месяц. Графік памесячнага выканання плана. // Які атрымліваецца за месяц. Памесячны даход.

паме́та, ‑ы, ДМ ‑меце, ж.

Пісьмовы знак, надпіс, адзнака.

•••

Стылістычная памета — спецыяльнае ўказанне ў слоўніку на сферу ўжывання слова, яго моўную афарбоўку.

паме́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Тое, што і памета. Трэці [мужчына] доўгі, худы і пануры з зямлістым колерам твару, сядзеў над нейкаю паперкаю, углыбіўшыся ў чытанне, і рабіў сяды-тады ў ёй паметкі. Колас.

паме́ціць, ‑мечу, ‑меціш, ‑меціць; зак., каго-што.

Паставіць на чым‑, кім‑н. адметны знак, памету, метку. Памеціць бялізну. □ [Рыгор] зноў гартае кнігу, праглядае месцы, якія намеціў алоўкам. Арабей. // Абазначыць якім‑н. чынам. Перад тым, як упусціць [у сажалку] малькоў, вазілі іл, можа, з месяц, скідвалі яго ў ваду, і гэтыя месцы памецілі коллем. Ракітны.

паме́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад памеціць.

паме́шаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад памяшаць ​1.

паме́шванне ​1, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. памешваць ​1.

паме́шванне ​2, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. памешваць ​2.