Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фашы́сцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да фашызму, фашыста. Фашысцкі рэжым. □ Ад восені хат у Лядах не было: іх папалілі фашысцкія карнікі. Брыль. І крышацца танкі Фашысцкія ў соль, І падае вораг, Як горкі куколь. Колас.

фаэто́н, ‑а, м.

1. Лёгкі экіпаж з адкідным верхам. Поезд наганяе другую фурманку, фаэтон, у які запрэжана пара коней. Галавач. Трохі паводдаль ззаду стаяў панскі фаэтон, запрэжаны параю коней. Мурашка. // Кузаў легкавога аўтамабіля, у якім можна адкрываць верх і здымаць бакавіны.

2. Птушка сямейства весланогіх, якая жыве ў трапічных морах.

[Грэч. Phaethōn — сын бога Сонца.]

фая́нс, ‑у, м.

1. Штучна прыгатаваная мінеральная маса з асобых гатункаў гліны з дамешкай гіпсу і іншых рэчываў, якая служыць для керамічных вырабаў.

2. зб. Вырабы з такой масы. Выстаўка фаянсу.

[Фр. faience.]

фая́нсавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да фаянсу. Фаянсавы завод. // Зроблены з фаянсу. [Дзяўчына:] — А кава ні ў якой шклянцы не смачная, яе толькі з фарфоравага кубачка піць прыемна. Або яшчэ лепей з фаянсавага. Васілёнак.

феада́л, ‑а, м.

Гіст. Прадстаўнік пануючага класа пры феадалізме. Ва ўмовах упадку эканамічнага жыцця ў Беларусі, які пачаўся з сярэдзіны XVII стагоддзя, у яе гарадах, у тым ліку і Мінску, узмацнілася наступленне феадалаў на ўласнасць і правы гараджан. «Беларусь». // Памешчык-прыгоннік.

[Лац. feodalis.]

феадаліза́цыя, ‑і, ж.

Гіст. Фарміраванне феадалізму.

феадалі́зм, ‑у, м.

Грамадска-эканамічная фармацыя, у аснове якой ляжыць уласнасць феадала на сродкі вытворчасці і няпоўная ўласнасць на прыгонных сялян, а таксама права феадала ажыццяўляць дзяржаўную ўладу на сваёй тэрыторыі.

феада́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Гіст. Жан. да феадал.

феада́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да феадалізму, феадалаў, уласцівы феадалізму, феадалам. Феадальнае ўладанне. Феадальная гаспадарка. Феадальная дзяржава. Феадальны замак.

2. Такі, які бывае пры феадалізме; жорсткі, дэспатычны. Феадальны рэжым.

•••

Феадальная курыя гл. курыя.

федэраліза́цыя, ‑і, ж.

Увядзенне федэральнага ладу ў якой‑н. краіне.