пажыццёвы, ‑ая, ‑ае.
Які цягнецца ўсё жыццё, да канца жыцця. Пажыццёвая пенсія. Пажыццёвае зняволенне.
пажы́ць, ‑жыву, ‑жывеш, ‑жыве; ‑жывём, ‑жывяце; пр. пажыў, ‑жыла, ‑ло; зак.
1. Жыць, існаваць нейкі час. Не можа быць, каб.. [Карага] яшчэ не пажыў на свеце. Колас. // Пражыць яшчэ нейкі час. [Стафанковіч] думаў пра тое, што ён многа год пражыў на свеце, што ён стары, што доўга не пажыве. Чорны. Блажэвіч усміхнуўся: — Не шкадуйце мяне і не хавайце загадзя. Я яшчэ пажыву. Шыцік.
2. Прабыць нейкі час дзе‑н., у каго‑н. Пажыць у вёсцы. □ Пасля дэмабілізацыі Сяргей пажыў ва Узлессі мала. Шахавец.
пажэ́рці, ‑жару, ‑жарэш, ‑жарэ; ‑жаром, ‑жараце; пр. пажор, ‑жэрла; заг. пажары; зак., што.
1. З’есці прагна ўсё (пра жывёл). Саранча пажэрла пасевы.
2. Груб. Паесці ўсё, многае (пра людзей).
пажэстыкулява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак.
Жэстыкуляваць нейкі час.
паз, паза, м.
1. Выемка ў якой‑н. дэталі, куды ўстаўляецца выступ другой дэталі. Хлопцы дасталі магазін [аўтамата], агледзелі і зноў асцярожна ўставілі ў пазы. Якімовіч. У.. пазы заходзяць шпунты другіх дошак, і, такім чынам, сценкі вулея становяцца вельмі шчыльнымі. Ваданосаў. // Канаўка, прадаўгаватае паглыбленне ў чым‑н. Каля дарогі на тоўстай сасне дзяцел раздзёўбваў заціснутую ў паз шышку. Федасеенка.
2. Вузкая доўгая шчыліна паміж няшчыльна прыгнанымі бярвёнамі, брусамі, плітамі і пад. Сцены яшчэ без тынкоўкі — у пазах свежага дрэва роўныя шнуркі заканапачанага моху. Ракітны. Кладуцца пліты роўна, але не шчыльна: пазы паміж імі мы забіваем растворам.., калі звараны металёвыя канцы. Савіцкі.
пазаатмасфе́рны, ‑ая, ‑ае.
Які ажыццяўляецца або знаходзіцца за межамі зямной атмасферы, звязаны са знаходжаннем за межамі зямной атмасферы.
пазабало́чвацца, ‑аецца; зак.
Забалоціцца — пра ўсё, многае. Пазабалочваліся паплавы.
пазабало́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Забалоціць усё, многае.
пазабаўля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.
Забаўляцца некаторы час. [Алаіза:] — Вы тут крышку пасядзіце, пазабаўляйцеся чым, а я на хвіліначку выскачу. Арабей. Праз момант.. [цётка Насця] ужо развязвала мяшэчак з насеннымі гарбузікамі: — Пазабаўляецеся, як будзе час... А цяпер будзем снедаць. Палтаран.