падпра́ўка, ‑і, ДМ ‑праўцы, ж.
Разм. Дзеянне паводле дзеясл. падправіць (у 1 знач.).
падпра́ўлены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад падправіць.
падпраўля́цца, ‑яецца; незак.
Зал. да падпраўляць.
падпраўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да падправіць.
падпрацава́ць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; зак., што.
Разм. Правесці дадатковую работу над чым‑н. Падпрацаваць рэвалюцыю.
падпрацо́ўвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да падпрацавацца.
2. Зал. да падпрацоўваць.
падпрацо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да падпрацаваць.
падпрацо́ўка, ‑і, ДМ ‑цоўцы, ж.
Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. падпрацоўваць — падпрацаваць.
падпрэ́гчы, ‑прагу, ‑пражэш, ‑пражэ; ‑пражом, ‑пражаце; пр. падпрог, ‑прагла і ‑прагла, ‑прагла і ‑прагло; заг. падпражы; зак., каго.
Запрэгчы дадаткова да ўжо запрэжанай жывёліны; прыпрэгчы.
падпрэ́гчыся, ‑прагуся, ‑пражэшся, ‑пражэцца; ‑пражомся, ‑пражацеся; пр. падпрогся, ‑прэглася і ‑праглася, ‑прэглася і ‑праглося; заг. падпражыся; зак.
Разм. Пачаць цягнуць што‑н., памагаючы каму‑н.; прыпрэгчыся. — Максім занудзіўся без работы, — жартавала Параска. — Можа хоча ў прывод падпрэгчыся. Грахоўскі.