Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

падпіхну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.

Тое, што і падапхнуць (у 1 знач.). Дзядзька Хведар прывітаўся па-ваеннаму і падпіхнуў хлопчыка наперад. Курто.

падпі́ць, падап’ю, падап’еш, падап’е; падап’ём, падапяце; зак.

Разм. Крыху ап’янець ад выпіўкі. [Альжбега:] Не смяшы ты людзей. Калі падпіў, Дык ляж спаць! Купала. Галіна.. [на наваселлі] ладна падпіла і ўвесь вечар спявала то вельмі сумныя, то дужа вясёлыя песні. Васілёнак.

падпле́сці, ‑пляту, ‑пляцеш, ‑пляце; ‑пляцём, ‑плецяце; пр. падплёў, ‑пляла, ‑пляло; заг. падпляці;зак., што.

1. Прыплятаючы знізу, пакрыць дадатковым слоем. Падплесці лапці.

2. Разм. Уплесці, прыплесці дадаткова. Падплесці пугу.

падпле́цены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падплесці.

падпле́ціна, ‑ы, ж.

У тэкстыльнай вытворчасці — брак на тканіне ў выглядзе патоўшчанай ніці ў выніку абрыву і спляцення нітак асновы.

падплёт, ‑у, М ‑плёце, м.

Двайное перапляценне на падэшве лапцяў. На лапцях матляліся канцамі стаптаныя акраўкі з падплёту, злёгку шлёгалі раз за разам то па нагах, то па пяску. Галавач.

падплыва́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. падплываць — надплысці (у 1 знач.).

падплыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падплысці падплыць.

падплы́сці, ‑плыву, ‑плывеш, ‑плыве; ‑плывём, ‑плывяце; пр. падплыў, ‑плыла, ‑плыло; зак.

1. Плывучы, наблізіцца да каго‑, чаго‑н. Падплысці да берага. Падплысці да вострава. □ Падплыла рыба, павісла нерухома, паводзячы плаўнікамі, як сом вусамі. Шыцік.

2. Заплысці пад што‑н. Падплысці пад мост.

3. Разм. Аказацца на вадзе або на якой‑н. іншай вадкасці; падмокнуць. А бывала і так, што высахне сена, толькі б яго зграбаць, а дождж як ліне, дык падплыве ўсё. Чарнышэвіч.

падплы́ць, ‑плыву, ‑плывеш, ‑плыве; ‑плывём, ‑плывяце; пр. падплыў, ‑плыла, ‑плыло; зак.

Тое, што і падплысці.