падлёднік, ‑а, м.
1. Снасць для лоўлі рыбы пад лёдам.
2. Разм. Той, хто займаецца падлёднай лоўляй рыбы. Першай снасцю рыбалова-падлёдніка будзе зімовая вуда. Матрунёнак.
падлёдны, ‑ая, ‑ае.
Які знаходзіцца пад лёдам. Падлёдная вада. // Які адбываецца, робіцца пад лёдам. Падлёдная лоўля рыбы. □ Ты ведаеш, які гэта цудоўны занятак — падлёдны лоў! — угаварваў мяне Сапуноў, складваючы ў ранец шнуры, кручкі, траўнікі, акунёвыя блёсны. Шашкоў.
падлёт, ‑у, М ‑лёце, м.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. падляцець.
падліва́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. падліваць — падліць.
падліва́цца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да падліцца.
2. Зал. да падліваць.
падліва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да падліць.
падлі́вачнік, ‑а, м.
Пасуда для падліўкі; соуснік.
падлі́за, ‑ы, ДМ ‑у, М ‑ам, м.; ДМ ‑е, Р ‑ай (‑аю), ж.; мн. падліз.
Разм. Той, хто падлізваецца да каго‑н. Хамаў, падхалімаў і падліз мы Выведзем на чыстую ваду. Панчанка. Ладліза начальніка ў вочы Палічыць за бога. Непачаловіч.
падліза́цца, ‑ліжуся, ‑ліжашся, ‑ліжацца; зак.
Разм. Падлашчыцца да каго‑н. з карыслівай мэтай. [Сцяпан:] Ну, так тупай каля яе, толькі смела; яна [Паўлінка] дзеўка падатлівая. [Адольф:] Хэ-хэ-хэ! Я да ўсякай патраплю падлізацца. Купала.
падліза́ць, ‑ліжу, ‑ліжаш, ‑ліжа; зак., што.
Вылізаць, злізаць што‑н. да канца.