Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

падлакіро́ваны,

гл. падлакіраваны.

падлакіро́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падлакіраваць.

падлако́тнік, ‑а, м.

Ручка крэсла, на якую абапіраюцца локцем у час сядзення. Алесь сядзіць каля стала ў цвёрдым з падлакотнікамі крэсле. Шамякін.

падлама́ны і падло́маны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падламаць.

падлама́цца, ‑ломіцца; зак.

Зламацца, надламацца знізу. Ножка крэсла падламалася. □ Крылы [лебедзя] урэшце падламаліся, Галава ў ваду апусцілася. Багдановіч. // Падагнуцца ад слабасці, стомы і інш. (звычайна пра ногі). Лежачы ў кювеце, .. [Галя] бачыла, як гарэлі машыны, бачыла, як у аднаго салдата, што адбягаў ад машыны, падламаліся ногі, і ён упаў на брук. Сабаленка.

падлама́ць, ‑ламлю, ‑ломіш, ‑ломіць; зак.

Зламаць, надламаць знізу. Падламаць сук. // перан. Пазбавіць сілы. Так няўмольна падламала .. [хлопца] хвароба. Клышка.

падлапа́тачны, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца пад лапаткай. Падлапатачная мышца.

падла́піць, ‑лаплю, ‑лапіш, ‑лапіць; зак., што.

Разм. Падлатаць.

падла́плены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падлапіць.

падла́плівацца, ‑аецца; незак.

Зал. да падлапліваць.