Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

па́дкі, ‑ая, ‑ае.

Вельмі ахвочы, цікаўны да каго‑, чаго‑н. Сам бацька быў руплівы і падкі да работы. Якімовіч. Я — заўсёды ціка[ўн]ы і падкі да грамадскіх тэм і навін — сяджу, прыслухваюся. Таўлай. Падкія да сенсацый газеты распісалі да апошніх дробязей усе трагічныя падзеі на пірсе. Лынькоў. — Цікава, цікава, — адразу загарэўся Леў Іванавіч, падкі на ўсякія нечаканыя і пікантныя здарэнні. Васілевіч.

падкіда́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. падкіда́ць — падкінуць, падкі́даць (у 1 знач.).

падкі́даны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падкі́даць (у 1 знач.).

падкі́дацца, ‑аецца; зак.

Разм. Падрасце крыху вырасці. Дзіця за лета падкідалася.

падкіда́цца, ‑а́юся, ‑а́ешся, ‑а́ецца; незак.

1. Незак. да падкінуцца.

2. Зал. да падкіда́ць.

падкі́даць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Кідаючы, наблізіць да каго‑, чаго‑н., падкінуць бліжэй нейкую колькасць чаго‑н. Падкідаць дровы да плота.

2. Падшыць, падфастрыгаваць. Падкідаць падол сукенкі.

3. перан. Разм. Падгадаваць. Колькі таго клопату і здароўя страціць чалавек, пакуль падкідае дзіця да пяці гадоў! Дамашэвіч.

падкіда́ць, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да падкінуць, падкі́даць (у 1 знач.).

падкі́дванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. падкідваць і падкі́даць (у 1, 2 знач.).

падкі́двацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да падкінуцца.

2. Зал. да падкідваць.

падкі́дваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падкінуць, падкі́даць (у 1, 2 знач.).

падкі́дка, ‑і, ДМ ‑дцы, ж.

Разм. Дзеянне паводле дзеясл. падкі́даць (у 1 знач.).

падкідны́, ‑ая, ‑ое.

1. Які падкідваецца ўверх. // Прызначаны для падкідвання чаго‑н. Падкідная дошка.

2. Уст. Які тайна падкідваецца. Падкідныя лісткі.

3. у знач. наз. падкідны́, ‑ога, м. Карцёжная гульня. Насупраць адной хаты.. [жандары] спыніліся, зайшлі ў яе. Там якраз чатыры хлопцы-кавалеры гулялі ў падкіднога. Карпюк.