падзві́жнік, ‑а, м.
1. Чалавек, які ў імя служэння богу падвяргае сябе доўгім малітвам і посту; аскет. Хрысціянску падзвіжнік.
2. Самаадданы працаўнік. Нястомны і вялікі падзвіжнік,.. [Чорны] і ў апошнюю хвіліну жыцця застаўся велічным у сваёй .. сціпласці. Вітка. // чаго. Актыўны, адданы грамадскі дзеяч. Падзвіжнік навукі.
падзві́жніцкі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да падзвіжніка, падзвіжніцтва. // Які ўласцівы падзвіжніку. Падзвіжніцкае жыццё.
2. Самаадданы. Падзвіжніцкая праца.
падзві́жніцтва, ‑а, н.
1. Лад жыцця падзвіжніка.
2. Самаадданасць. Высокая патрабавальнасць да сябе і да другіх, разуменне літаратурнай працы як высакароднага абавязку і своеасаблівага падзвіжніцтва праходзіць праз усю кнігу [М. Лужаніна «Вачыма часу»]. Бугаёў.
падзво́ньваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Суправаджаць звонам якія‑н. гукі. [Малады крымінальнік] так умеў падзвоньваць сабе самому ланцугамі, падбіраць тоны, што гэты звон замяняў яму музыку, адпавядаючы ўласнаму настрою. Колас.
па́дзевы, ‑ая, ‑ае.
У выразе: падзевы мёд гл. мёд.
падзе́ж, ‑дзяжу, м.
Павальная гібель жывёлы ад якой‑н. хваробы; паморак. Трэба было прымаць неадкладныя захады, каб выратаваць жывёлу ад вернага падзяжу. Новікаў.
падзе́йнасць, ‑і, ж.
Кніжн. Насычанасць падзеямі, фактамі.
падзе́йнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., на каго-што і без дап.
Аказаць нейкае дзеянне, уздзеянне, уплыў. Лякарства падзейнічала добра. □ Гэта кароткая прамова дырэктара неяк асабліва падзейнічала на Любу. Васілевіч.
падзе́йны, ‑ая, ‑ае.
Кніжн. Насычаны падзеямі, фактамі.