падгаво́рванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. падгаворваць.
падгаво́рвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да падгаворваць.
падгаво́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да падгаварыць.
падгаво́ршчык, ‑а, м.
Разм. Той, хто падгаворвае, падбухторвае.
падгаво́ршчыца, ‑ы, ж.
Разм. Жан. да падгаворшчык.
падгадава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад падгадаваць.
падгадава́цца, ‑дуюся, ‑дуешся, ‑дуецца; зак.
Разм. Падрасці, вырасці нямнога. Міне вясенька і другая, І падгадуецца сынок. Колас. Дзеці недзе пабеглі, яны падлеткі ўжо, падгадаваліся, бавяцца самі сабе. Марціновіч.
падгадава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак., каго-што.
Даць нямнога падрасці, вырасці каму‑, чаму‑н. Падгадаваць дзяцей. Падгадаваць дрэвы ў садзе. □ Маша была прыгожая тою красою ўдачлівай маці, якая добра зрабіла сваю справу — падгадавала двое дзяцей, а сама засталася ўсё яшчэ маладой і цікавай. Брыль.
падгада́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Абл. Паспець або сумець зрабіць што‑н. у зручны час, у найбольш спрыяльны момант. Падгадае [Петрусёк], калі Міхась у добрым гуморы са школы вернецца, падкоціцца да яго гэтакай хітрай лісічкай. Краўчанка.