Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фа́гавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да фага; заснаваны на выкарыстанні фага. Фагавая тэрапія.

фагапрафіла́ктыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

Выкарыстанне прэпаратаў бактэрыяфагу для папярэджання некаторых інфекцыйных захворванняў.

фагаты́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Музыкант, які іграе на фагоце.

фагатэрапі́я, ‑і, ж.

Лячэнне інфекцыйных захворванняў прэпаратамі бактэрыяфагу.

фагацыта́рны, ‑ая, ‑ае.

Які з’яўляецца фагацытам. Фагацытарныя клеткі.

фагацы́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да фагацыта. Фагацытны эпітэлій.

фагацыто́з, ‑у, м.

Актыўнае захопліванне і паглынанне фагацытамі чужародных цел, у тым ліку і бактэрый.

фагацы́ты, ‑аў; адз. фагацыт, ‑а, М ‑цыце, м.

Клеткі жывёльнага арганізма, здольныя захопліваць і паглынаць чужародныя часцінкі, у тым ліку і бактэрыі.

[Ад грэч. phagos — пажыральнік і kytos — клетка.]

фаго́т, ‑а, М ‑гоце, м.

Драўляны духавы музычны інструмент тэнарова-басовага дыяпазону з канічным каналам і падвойнай трысцінкай. Здавалася, што ў старэнькім, неважнецкім на выгляд баяне схаваны цэлы аркестр, бо ў вагоне гучалі то разважлівы фагот, то далікатная флейта, а то сардэчная скрыпка. Васілёнак.

[Іт. fagotto.]

фаго́тавы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і фаготны.