табурэ́тны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да табурэткі. Табурэтная падушка.
табурэ́цік, ‑а, м.
Памянш. да табурэт; маленькі табурэт. Феня сядзела каля Зоінага ложка на табурэціку, глядзела на малую, папраўляла на ёй коўдру, выцірала хустачкаю спацелы лоб. Арабей.
тава́р, ‑у, м.
1. Прадукт працы, выраблены на продаж.
2. Усё, што з’яўляецца прадметам гандлю. Тавары масавага ўжытку. □ Развозяць і разносяць з .. пякарні тавар: булкі, абаранкі, хлеб. Бядуля. Калі пакупнікоў ля ларка станавілася меней, старая італьянка пачынала на ўсю вуліцу расхвальваць свой тавар. Лынькоў.
3. Абл. Свойская рагатая жывёла. На захадзе сонца, калі будуць з пашы гнаць тавар, я паеду дадому, каб заўтра зранку зноў быць тут, на гэтай ціхай лясной паляне. Сачанка. Вучыся гаспадарыць яшчэ тавар пасучы. Прымаўка.
4. У шавецкай справе — вырабленая скура. Накупіў юнак гавару і пашыў сам чаравікі. Дубоўка.
•••
Жывы тавар — людзі, якімі гандлююць у эксплуататарскім грамадстве (рабы, прыгонныя, прастытуткі).
тавара...
Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «тавар» (у 1 знач.), напрыклад: тавараабмен, тавараабарот.
тавараабарачэ́нне, ‑я, н.
Тое, што і тавараабарот.
тавараабаро́т, ‑у, М ‑роце, м.
Абарот тавараў у народнай гаспадарцы. Тавараабарот паміж горадам і вёскай. Рознічны тавараабарот.
тавараабме́н, ‑у, м.
Абмен таварамі. Павелічэнне тавараабмену ў краіне.
тавараабме́нны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да тавараабмену. Тавараабменная сувязь.
тавараве́д, ‑а, М ‑дзе, м.
Тое, што і таваразнавец. — О, у вас густ! — усміхнуўся Грабар. — Я мог бы ўзяць вас тавараведам. Шамякін.
таваравытво́рца, ‑ы, м.
Той, хто заняты вытворчасцю тавараў.